August 15th, 2012

водопад на бали

"Раскопкі старажытнага германскага могільніка на Берасцейшчыне". 15 августа - день Археолога

В июле мне посчастливилось побывать на археологической практике истфака БГУ, а так же на посвящении в археологи.
Немного фото оттуда с текстом от самих археологов. С праздником!

"Пятнаццатага жніўня археолагі Усходняй Еўропы святкуюць свой прафесійны дзень. Гэтае свята неафіцыйнае і таму незвычайнае. Але і сама прафесія незвычайная. Для большасці людзей прафесія археолага – гэта рамантыка, начныя вогнішчы на берагах рэк і азёр ды пошук скарбаў. Для саміх археолагаў – гэта штодзённая праца, часта ў самых складаных умовах. Прафесійнымі археолагамі найчасцей становяцца вельмі незвычайныя людзі, кожны з якіх адметная асоба. Таму намаляваць партрэт “сярэднестатыстычнага археолага” немягчыма, бо сярэднестатыстычных археолагаў па-просту не існуе. Таму магу сказаць только аб тым, чым археалогія ёсць для мяне.

Нават не так. Я магу паспрабаваць сказаць, чым археалогія ёсць для мяне, бо нават правёўшы ў экспедыцыях без малога дваццаць гадоў, я пакуль не магу даць дакладнага азначэння сваёй прафесіі. Найбольш дакладным будзе сказаць так: археалогія – гэта пошук. Толькі не пошук банальных золата і срэбра, але вандраванне за іншымі, сапраўднымі, скарбамі. Для мяне археалогія – гэта пошук Радзімы, Кахання і самога сэнсу гэтага жыцця.
Пошук сваіх каранёў, пэўна, уласцівы для кожнага чалавека, але для беларуса гэты пошук найбольш складаны, бо знайсці сябе ў сутарэннях нашага няпростага мінулага надзвычай цяжка. Але знайшоўшы сябе як беларуса, ты набываеш не толькі гэтыя веды, але і абавязак перадаць іх іншым. І гэтую паходню ты ўжо мусіш несці да скону.

Пошук кахання, скажаце вы, звычайная справа для кожнага чалавека. Натуральна так! Але экспедыцыйнае жыццё вядзе да незлічоных знаёмстваў з самымі рознымі людзмі. І канешне жыццё ў экспедыцыях нараджае пачуцці. Мо таму большасць археолагаў знаходзяць свае другія палоўкі мeнавіта падчас раскопак. Але па доўгу жывучы ў лясах, у далечы ад вялікіх натоўпаў людзей, пачынаеш значна больш цаніць кожную драбнічку чалавечай цеплыні, якую табе дораць.

І, нарэшце, сэнс. Я, шчыра кажучы, пакуль не магу сказаць, у чым ён. І, хіба што, не змагу ніколі. Але зараз мне падаецца, што ўласна пошук і з’яўляецца сэнсам, такім прывабным, але і такім недасягальным. Вось у гэтым, пэўна, і ёсць археалогія."
М. Плавинскi(заведующий отделом археологии, нумизматики и оружия Национального исторического музея Республики Беларусь, Доцент)


Collapse )