November 19th, 2007

водопад на бали

Apple Show на PTS & J:МОРС & pavorot & pasha_pioneer

З 20 па 23 лiстапада ў выставачным комплексе «Белэкспа» адбудзецца галоўная падзея гэтай восенi ў вобласцi тэхнiкi – выстава PTS 2007. Адным з самых яскравых прадстаўнiцтв кампанiй на гэтым свяце iнфармацыйных тэхналогiй будзе амбасада «Аpple» - лiдэра сусветнага камп’ютэрнага рынку. Вырабнiкi легендарнага iPod пачынаюць пашыраную iнтэрвенцыю ў Беларусь: акрамя таго, што кожны госць выставы будзе мець магчымасць пратэставаць увесь эквiпмент, на стэндзе «Прэмiум бай» будзе прапанавана наiцiкавейшая шоу-праграма, каб не толькi рукам праца знайшлася.

У першы дзень выставы на класiчна аформленым стэндзе «Прэмiум бай» кiраваць балам будзе жывы гук. Выступленне Dj Set у супрацоўнiцтве з саксафанiстам Denis Sax не застанецца незазначаным. Але гэта яшчэ толькi кветачкi, «яблычкi» пачнуцца потым…
Collapse )